Зьмяніць кірунак, здрадзіць Краю
Суровы лёс ня змусіць нас,
Мы будзем роднай Беларусі
Сынамі вернымі ўвесь час.
Янка Золак
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
 
Азярні`цы
 
Тлумачэньне: 

Міфічныя насельніцы Чорнага возера, што знаходзіцца ў лесе,  недалёка ад вёскі Брусы Мядзельскага раёна. Уяўляліся ў выглядзе маладых жанчын  з доўгімі зеленаватымі валасамі, цёмнай скураю і ступнямі ў выглядзе плаўнікоў. На дотык вельмі халодныя  і замест крыві ў іх нібыта вада. Апранутыя ў сукні, сплеценыя з багавіньня. Выходзячы на бераг, размаўляюць на незразумелай, як быццам птушынай, мове і сьпяваюць падобна да салоўкаў. Глыбока пад вадою іх сьпеў нагадвае жабінае крактаньне. Чалавек, які ўбачыць азярніцаў, не павінен выдаць сябе, каб не быць зацягнутым імі ў багну. Гэта пагражае і тым, хто купаецца ў возеры. Азярніцы сваіх ахвяраў не адпускаюць. Відавочна, азярніцы з'яўляюцца мясцовай мадыфікацыяй русалак. Гл. таксама Начніца.

прагляд     Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 12.05.2009