Каб не мова, даўно б мы растаялі,
Расплыліся б імглой між чужых,
Зьбеглі ў вырай гусінаю стаяю...
Але з мовай – і мы будзем жыць!..
Натальля Арсеньнева
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
 
Яшчар, Яшчур
 
Тлумачэньне: 

Міфічная істота, адпаведнік Змея, антыпода Перуна. Сказанае пацвярджаецца сувяззю Я. з арэшнікам, арэхамі, паколькі ў славянскай народнай традыцыі арэхавы куст азначае локус змея. Пярун-грамавік, пераследуючы змея, ніколі не пускае свае стрэлы на арэшнік, бо арэшнік ёсць месцам бяспекі змея, яго тэрыторыяй. Толькі маланка можа папаліць арэхі. Калі знаходзяць у гронцы пусты, чорны ўсярэдзіне арэх, кажуць: «Малання спаліла». Міфалагічных паданняў пра Змея шмат, пра Я. захавалася толькі калядная гульня, дзе сувязь Я. з арэшнікам падкрэсліваецца вельмі выразна: Я. сядзіць у арэхавым кусце, ён арэшкі лузае. Я. сядзіць на залатым крэсле, гэта знак таго, што Я. — кароль, ён выбірае сабе нявесту, ува ўсіх дзяўчат забірае вяночкі, ён павінен быць незвычайны, робіць розныя міны, грымаснічае, дзяўчаты пакорліва вымольваюць у яго свае вянкі. Матыў «муж-вуж» ці «муж-змей» даволі пашыраны ў казках, паданнях, бо гэта адна з ягоных праяў у гульнёвым тэксце, які да таго ж прымеркаваны да Калядаў. Каляды, такім чынам, былі часам панавання Я., калі Пярун яму не пагражаў. Найпершым атрыбутам калядных святаў лічацца арэхі (як на Вялікдзет — яйка). Гульні з арэхамі, частаванне імі было абавязковым. У вялікіх сем'ях маці абавязкова надзяляла імі кожнага з сямейнікаў, не дазваляючы дзецям расцягваць запасы дачасна. Хто не меў часу дужа займацца зборам арэхаў, той, нібы ў апраўданне, казаў: «Трэба ж назбіраць якую жменьку арэхаў к Калядам».

прагляд     Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў Купаліна 16.02.2010