Зьмяніць кірунак, здрадзіць Краю
Суровы лёс ня змусіць нас,
Мы будзем роднай Беларусі
Сынамі вернымі ўвесь час.
Янка Золак
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
 
Аза`дак
 
Тлумачэньне: 

Частка цела чалавека, сымвалічнае значэньне якой абумоўлена мейсцам у структуры цела, а менавіта яе знаходжаньнем не толькі ззаду, але і ўнізе. Фактычна азадак — процілегласьць твару, сярод значэньняў якога матывы адкрытасьці, чысьціні, бачнасьці ды інш. Азадак характарызуецца ў народнай культуры як нешта таямнічае, нячыстае, нябачнае і нават небясьпечнае. Царкоўная містыка і сімволіка азадак чалавека як «твар наадварот» устойліва зьвязвала зь пякельнымі сіламі. У Сярэднявеччы  верылі, што д'ябал ставіў свае знакі на седніцы, а ў пратаколах інквізіцыі ёсьць зьвесткі пра грэшнікаў і чараўніц, што цалуюць азадак Люцыпару. Магчыма, лаянкавыя выразы кшталту «ідзі ў зад» раней мелі магічны сэнс,  бо адсылалі фактычна на той сьвет ці, больш дакладна, у пекла. Тое ж значэньне прыпісвалася і рэальнаму агаленьню азадка перад кімсьці.


Сема «нізу» і адпаведныя адмоўныя канатацыі ў азадку абумовілі разуменьне дотыку ім, і падкрэсьлена голым, як спосабу негатыўнай магіі:  «голым задам садзіліся к суседу на мяжу, каб у яго на полі не ўрадзіла»; «у час гноевай талакі адзін з капачоў пранік непрыкметна ў хлеў, зьняў штаны і стаў церці па ўсіх вуглах голым азадкам — рабілася гэта для таго,  каб "згалеў" хлеў і жывёлы». Кірунак задам наперад як адваротны прынятаму успрымаўся рэзка негатыўна і канкрэтызаваўся ў рэгламэнтацыі паводзінаў — нельга сьпіной уверх уставаць, а то будзеш цэлы дзень злы: «Ліхі, бо, мусіць, устаў ракам».


Азадак  уваходзіць у  ланцужок сэмантычных адпаведнікаў  геніталіі—рот—ступа—печ—магіла, так ці інакш стасоўных з ідэяй сьмерці. Азадак, маючы дачыненьні да дэманічнага сьвету, разам з тым выступае і своеасаблівым абярэгам ад яго. У правілах беларусаў, пачуўшы голас нячысьціка, рэкамэндавалася хутчэй прамовіць: «пацалуй мяне ў зад». У замовах ад урокаў «бегла ваўчышчэ чэраз твае дварышчэ, паказала сраку. А людзі стаялі да ўглянуліся, да зжахнуліся,  а ў  (імя) урокі мінуліся». Цікавыя і запісы М. Федароўскага: «Бывае, што чорт возьме скарб і пераносіць на другое мейсца. Трэба стаць ракам таму, хто ўгледзіць, і выставіць голу дупу, тады чорт возьме і кіне грошы на яго дупу»; «Калі чорт грошы нясе (агонь ляціць), трэба паказаць азадак, то падпаліць таго, каму нясе».


Значэнне азадку ў народнай культуры перасякаецца з сымволікай геніталій, параўнайце, да прыкладу, «як сраку або ніжэй пупа дзеўцы сьвярбіць — хлопцы яе хваляць». У рытуалах значымымі станавіліся і рэальныя, так бы мовіць, якасьці азадку: жанчыны, садзячы капусту, хапаліся за галаву і за азадак са словамі: «Каб была такая крэпкая, як галава, і тоўстая, як срака». Параўнайце і прыгавор пры вырабе палатна: «Гладка, як срака, а крыпышна, як стына».


Пазьней азадак страціў  сваю знакавасьць, яго агаленьне і нават узгадваньне пачынае  ўспрымацца  як зьневажальны жэст і выклікаць сьмех або ганьбаваньне.

прагляд     Адзнакi: 9.0 /1 Водгукі(0)
Дадаў PL 12.05.2009