Міфічныя насельніцы мора, тры родныя сястры — марскія каралеўны. Уяўляліся высокімі, тонкімі, залатавалосымі і залатабровымі дзяўчынамі ў срэбраных сукнях і чараві-ках. 3 твару Я. былі надзвычайнымі прыгажунямі. Выходзячы з мора, Я. выпраменьвалі бляск, ад якога ў вачах свяцілася. Калі Я. ішла, перад ёю кацілася, як зоры, дыяментавая раса. Пры ўсёй сваёй прыгажосці Я. былі вельмі дзікія, і бліжэй чым на мілю да іх нельга было падступіцца, іначай яны нарабілі б крыку, і падданыя, пачуўшы, маглі ўхапіць і пакараць такога чалавека. Акрамя падданых у Я. ёсць коні і розная жывіна.