Гудам-звонам срэбна-медным
Звоняць звоны на званіцы.
Звоняць звоны ў час дзяньніцы,
Надвячэр’ем ясна-бледным...
Якуб Колас
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
 
 фота(11)
Адзе`ньне (вопратка)
 
Тлумачэньне: 

Своеасаблівы «пашпарт» чалавека, паказвае на полавую, сацыяльную, класавую прыналежнасьць;  гэта  першая інфармацыя, што атрымлівае сустрэчны пры камунікатыўным акце. Адзеньне у народных уяўленьнях выступае як неадлучная частка яго носьбіта, калі ў сілу ўступаюць законы кантактнай  магіі, згодна зь якімі прадметы, што судакраналіся паміж сабой, будучы раз'яднанымі, застаюцца ў сымпатычных адносінах. Падобная  сувязь назіраецца паміж

чалавекам і яго адзеньнем,  калі маніпуляцыі з кашуляй, штанамі ды іншымі маглі магічна ўплываць  на стан асобы. У дадзеным кантэксце  актуалізуюцца ідэі душы — абавязковай для чалавека, але адлучнай ад яго энэргетычнай субстанцыі. Частка душы, згодна з архаічнымі ўяўленьнямі,  можа кандэнсавацца ў найбольш блізкіх чалавеку прадметах, і найперш у адзеньні. Такім чынам, адзеньне маніфэстуе сацыяльныя каштоўнасьці і ўлучаецца ў сымвалічную мову народнай культуры, калі выступае як медыятар  паміж чалавекам і  сьветам, сваім і чужым, культурай і прыродай.


Адзеньне надзяляецца семіятычным статусам ужо пачынаючы з  першых хвілін жыцьця чалавека і нават да таго — згодна з вераваньнямі, нельга рыхтаваць адзеньне да нараджэньня дзіцяці, іначай яно неўзабаве памрэ. Роля адзеньня ў радзінных, вясельных і пахавальных абрадах вызначалася адной і той жа акалічнасьцю — зьмяненьнем статуса чалавека. Праходзячы гэтыя станы, зьмяняючы свае ўзроставыя, сацыяльныя характарыстыкі, чалавек павінен быў карэктаваць і свой  вонкавы выгляд, што ў першую чаргу праяўлялася ў трансфармацыях комплексу адзеньня.


Зьмена адзеньня у фальклоры ўстойліва разумеецца як форма зьмянення  зьнешнасці наагул, нават як дасягненьне непазнавальнасьці чалавека.


Найвышэйшы семіятычны статус   атрымліваюць тыя віды адзеньня, што беспасярэдне прыкрываюць зоны кантанту, утвараюць абарончую мяжу: кашуля, нагавіцы, фартух. Функцыю абярэга ў гэтым адзеньні мае перш за ўсё магічны арнамэнт.

прагляд     Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 12.05.2009