Прыгажосьць існуе па-за межамі зроку,
Прыгажосьць існуе па-за межамі часу...
Скараціўшы адлегласьць у некалькі крокаў -
Нашы вочы і рукі застаюцца сам-насам.
Віка Трэнас
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
 
Цярэ`шка
 
Тлумачэньне: 

Мiфiчны персанаж, па iменi якога названа каляднае абрадавае iгрышча «Жанiцьба Цярэшкi», або «Цярэшка», што было пашырана на абшарах Полацкага княства i дайшло ў жывой традыцыi аж да нашых дзён.

   Таксама Ц. — адно з iмён казачнага драўлянага хлопчыка, драўлянай лялькi, што ажывае на радасць бяздзетным «бацькам». Можна дапусцiць, што ў старажытныя часы абрадавае дзеянне «Жанiцьбы Цярэшкi» адбывалася пры драўлянай разьбяной выяве нейкага Ц., апекуна–продка маладых сямейных пар. У фальклоры захавалiся толькi цьмяныя сляды наяўнасцi такога вырабу: «Цярэшка жанiлася ды з печы звалiлася, галава разбiлася» або «на крошкi разбiлася», што можа здарыцца з драўлянай або керамічнай  статуйкай. У тапанiмiчным паданнi пра вёску Цярэшкi ў Вiлейскiм  р–не  Ц.  выступае  як мiфiчны заснавальнiк вёскi, незвычайны божы чалавек, апякун людзей, дарадчык, добры вядзьмак, што незвычайна жыў i незвычайна памёр.

   Пра тое, што Ц. асацыяваўся з падборам шлюбных пар, сведчыць вясельная песня, спяваная на заручынах, з мясцовасцi, значна аддаленай ад арэалу каляднага iгрышча «Жанiцьба Цярэшкi». Яе паведамiла жыхарка г. Мiнска Тамара Федарцова, якая чула песню ў дзяцiнстве ў в. Цяруха Гомельскага р–на. Прыблiзна яна гучала так: «Хадзiла Цярэшка па вёсках пешка, // Шукала Цярэшка найлепшай нявесты: // Каб была чырвоная, як калiначка, // Каб была белая, як бярозачка, // Тонкая ды гiбкая, як лозачка...» Тое, што Ц. тут жаночага роду, не з’яўляецца выняткам: у песнях–цярэшках таксама ўжываецца часам жаночы, нiякi род, як i ў iншых песнях у дачыненнях да iмён святых (святая Iлля, святое Мiкола, святое Юр’е i iнш.). Пачатак песнi з агульным месцам у зачыне «Хадзiла…» сустракаецца ў iншых заручальных песнях: «Хадзiла дзевачка па садочку», «Лятала галубка на пашу», «Ходзiць куна па сенажацях».

   У 80–ых гадах ХХ стагоддзя ў Лельчыцкiм р–не запісана замова, дзе адзiн з персанажаў, да каго яна звернута, мае найменне «Цярэшка»: «… а ты, Цярэшко, не кiдай галавешкi», што, магчыма, пашырае функцыянальнае кола гэтага персанажа.

   Разам з тым, паводле слоўнiка беларускай мовы I. Насовiча, «цярэшка» — гэта матылёк. Тое ж — у слоўнiку гаворак заходняй Браншчыны П. Растаргуева: матылёк — «терэхаўка» i «терэшка», у слоўнiку ўсходняй Магiлёўшчыны I. Бялькевiча — «цярэшаўка». Ва ўяўленнях славянскiх народаў матылёк звязваецца з душой чалавека. У беларусаў душа матыльком адлятае ад памерлага, матылёк можа звеставаць пра блiзкую смерць цi нават сама смерць можа набыць аблiчча матылька. На куццю, калi рыхтавалiся да абрадавай вячэры i чакалi на яе дзядоў, беларусы адчынялi дзверы i пiльна назiралi за любым рухам унутр памяшкання: клубамi пары, катом цi начным матыльком — усё было знакам прылёту душаў памерлых сваякоў.



прагляд     Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў Купаліна 23.01.2010