Дык жа знайце, чаго б я хацеў,
Аб чым думачкі толькі мае:
Каб мой люд маю песьню запеў
I пазнаў, аб чым песьня пяе!
Янка Купала
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
 
Радзі`м
 
Тлумачэньне: 

Эпанiмiчны продак славянскага племенi радзiмiчаў. У «Аповесцiмiнулых гадоў» захавалася паданне,паводле якога «ад ляхаў» (палякаў) прыйшлi два браты — Р. i Вятка. Р.пасялiўся на рацэ Сож i ад яго пайшло племя радзiмiчаў.

   Iмя Р. лічыцца скарочанай формай імя Радзімер або Радзімір (М. Фас-мер). Аднак гіпотэза гэта абапіраецца на само па сабе спрэчнае супастаўленне польскага тапоніма Radom з nom. pr. Radomъ < Radomмrъ, паколькі не знаходзіць надзейнай падтрымкі ў мадэлі ўтварэння скарочаных формаў ад двухкампанентных імёнаў: параўн. Славамір > Слава, Уладзімер > Уладзя (Владимир > Володя), Казімір > Казік і да г. п.

   Iншая магчымасць этымалагізацыі імя Р. палягае на супастаўленні яго з літ. radмmas «знаходка». На верагоднае балцкае паходжанне Р. можа паказваць як мясцовасць, адкуль ён прыйшоў у Пасожжа (з захаду, з зоны інтэнсіўных балта–заходнеславянскіх кантактаў), выразны балцкі рэчавы комплекс у багата якіх радзіміцкіх пахаваннях, так і адчувальны дагэтуль балцкі субстратны лінгвістычны фон на былых радзіміцкіх землях. Семантыку імя Р. у нейкай ступені падтрымлівае імя героя казкі «Шкляныя горы» —Iван Знайдзён, запісанай у некалькіх варыянтах у Чэрыкаўскім павеце Магілёўскай губерні, г.зн. на карэнных радзіміцкіх землях.



прагляд     Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў Купаліна 09.01.2010