Магутны Божа! Ўладар сусьветаў,
Вялізных сонцаў і сэрц малых,
Над Беларусяй ціхай і ветлай
Рассып праменьне Свае хвалы...
Натальля Арсеньнева
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
 
Палеская кераміка
 
Тлумачэньне: 

Ганчарныя вырабы майстроў Заходняга і Усходняга Палесся. У 2-й пал. 19 – пач. 20 ст. ганчарны промысел існаваў прыкладна ў 10 цэнтрах, сярод якіх вылучаліся г. Пружаны і в. Гарадная Столінскага р-на (у кожным з іх працавала звыш 200 майстроў). З разнастайнай па саставу фармовачнай масы, якую рыхтавалі з аднаго (з дамешкам пяску для пячнога посуду) ці двух-трох розных гатункаў гліны, выраблялі чорназадымленую і непаліваную белую, а з пач. 20 ст. паліваную кераміку. Для асартыменту П. к. характэрны агульнавядомыя на ўсёй Беларусі вырабы гаспадарчага (у меншай ступені утылітарна-дэкаратыўнага) прызначэння. Іх фармавалі на начным ганчарным крузе ў тэхніцы выцягвання, якую часам спалучалі з налепам; абпальвалі ў горне. Адметныя рысы П. к. – глянцаваны дэкор у чорназадымленых  і ангобная размалёўка чырвонага колеру ў белагліняных вырабах, 1 – 2 вушкі ў пячнога посуду, акругласць (шарападобнасць) гаршкоў і інш. вырабаў. Найбольш выразна палескія традыцыі выявіліся ў гараднянскай, пагост-загародскай, пружанскай і ружанскай кераміцы.



  

прагляд     Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў Купаліна 31.01.2012