Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!
Што маё сэрца да вас парывае?
Чым так прыкованы я...
Якуб Колас
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
 
Дзік, вяпру`к, парсю`к
 
Тлумачэньне: 

У міфалогіі меў розныя значэнні. Дз.. парсюк быў сімвалам сонца. Магічны характар мелі ахвярапрынашэнні свінні ў час рымскіх сатурналіяў. Абрадавае паяданне свініны заклікана прывесці да ўрадлівасці і дастатку. Звязана гэта было з тым, што свіння асабліва пладавітая жывёліна. У старажытных грэкаў яна адыгрывала вялікую ролю ў кульце Дэметры. У ахвяру Дэметры прыносілі парасят, мяса якіх аддавалі жрацу, што праводзіў рытуальнае ворыва. Мяса клалі на алтар, змешвалі з зернем і апускалі ў баразну. Мяса (пераважна свініна – асноўнае ежа на Масленіцу, калі елі шмат для таго, каб магічным чынам забяспечыць дастатак. У германскіх казках Фрэйр у калядную ноч выпраўляўся на неба на вепруку. На думку А. Голана, назва Д. v. p. r. паходзіць ад слова, якое абазначала фалас. У XI СТ., ПАВОДЛЕ Тытмара Мерзенбургскага, у палабскіх славян існавала паданне, што блізу свяшчэннага горада Радагошчы (Рэтры) часамі “падымаецца з возера вялізны Дз. з белымі, бліскучымі ад пены ікламі, перапоўнены радасцю, жахліва валяецца ў балоце і прадказвае гэтым, што чакаецца цяжкая, бядотная і працяглая унутраная вайна”. Акрамя функцыі ўрадлівасці ў многіх міфалогіях Дз. лічыўся сімвалам баявой магутнасці. У гамераўскім і старажытнагерманскім эпасах апісваецца баявы знак – “галава Дз.” на шлеме воіна. Паводле міфаў некаторых народаў (хеты, грэкі, кельты), у Дз. або свіней ператвораны людзі за грахі.

   У Беларусі на помніках культуры штрыхаванай керамікі і днепрадзвінскай культуры (ранні жалезны век) трапляюцца амулеты з іклаў Дз., а яшчэ раней такія рэчы былі характэрныя для насельнікаў паўночнабеларускай культуры (позні неаліт – ранняя бронза). Згодна з Тацытам, эстыі або айсты (старажытныя балты) пакланяліся прамаці багоў і на знак адрознення свайго культу насілі на сабе выявы Дз., якія ім замянілі зброю і ахоўвалі нават у гушчы ворагаў. Пад час раскопак раннефеадальных гарадоў і некаторых пахаванняў таксама знаходзяць амулеты з прасвідраваных іклаў Дз. У беларускім фальклоры ёсць паданні, што свіння, рыючыся ў зямлі, дарылася да крыніцы, якая паслужыла вытокам пэўнай ракі (напрыклад, Бярэзіны).



прагляд     Адзнакi: 10.0 /1 Водгукі(1)
Дадаў Купаліна 14.09.2009