У Беларусі – ясныя вочы,
Многа любові ў грудзях:
Звонкае поле, звонкія сосны,
Звонкі і сонечны шлях.
Пятрусь Броўка
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
 
 фота(1)
Бяро`за
 
Тлумачэньне: 

У міфапаэтычнай мадэлі сьвету выступае як дрэва-ахоўнік і медыятар паміж сьветам жывых і сьветам памерлых; сымвалізуе жаночы пачатак і менавіта таму стала вызначальным атрыбутам  шэрагу сьвяточных рытуальна-абрадавых комплексаў, асноўнымі ўдзельнікамі якіх былі дзяўчаты перадшлюбнага ўзросту.


Эпіцэнтрам рытуальных стасункаў моладзі з бярозай быў час пераходу вясны ў лета,  якому адпавядаў багаты цыкл траецка-сёмушных сьвяткаваньняў. У  гэты час кожная сям'я аздабляла свой падворак і хату маладой зелянінай. Вароты, сьцены хлява, дзьверы ў хату, вуглы, сенцы былі ўпрыгожаны галінкамі магічна-ахоўнага  дрэва.  Бярозу ставілі і ў двары перад кожным акном хаты, што павінна было сымвалізаваць улучанасьць кожнага з трох пакаленьняў сям'і, якія жылі пад адным дахам, у чарговы кругазварот жыцьця, у веснавы вір прыроднага абуджэньня і росквіту.


Бярозавыя  гаі станавіліся ў гэты час мейсцам духоўнай ініцыяцыі дзяўчат перадшлюбнага ўзросту. У чацьвер траецкага тыдня, на Сямік, яны збіраліся гуртам і ішлі «завіваць бярозкі»: прыгіналі вяршаліны двух блізка стаячых дрэў і папарна спляталі іх у вянок, а затым выконвалі абрад кумленьня –  кожная са сваёй  сяброўкай праходзіла праз утвораную арку. Гэты рытуал і сымвалізаваў зьмену сацыяльнага статуса іх удзельнікаў. Акрамя таго, дзяўчаты пускалі на ваду бярозавыя вянкі,  каб паваражыць пра свой далейшы лёс. У міфалагічных легендах русалка выходзіць з вады і гойдаецца на бярозе.


Бярозавы вянок выконваў ролю не толькі прадказальніка, але і засьцерагальніка. Каб перасьцерагчы кароў ад ваўкоў і паспрыяць іх малочнасьці, пастухі завівалі вянкі і надзявалі ім на рогі. На Берасьцейшчыне існаваў вясельны рытуал: вяртаючыся з-пад вянца, вясельны картэж  праязджаў пад жывой бярозавай аркай, утворанай  пераплеценымі вяршалінамі бярозы, што  расьлі паабапал дарогі. Гэты абрад сымвалізаваў апошнюю прыжыцьцёвую зьмену сацыяльнага статуса маладых, што ўступалі ў шлюб.


Бяроза шырока выкарыстоўваецца ў народнай мэдыцыне. Гаючымі здольнасьцямі валодае сок бярозы, венік, чага – грыб, які расьце на бярозе.

прагляд     Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 12.05.2009