Будзем жыць! Днямі яснымі, новымі
Пойдзем, пойдзем з табою ў гару,
Наша жытная і васільковая,
Несьмяротная Беларусь!
Натальля Арсеньнева
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
 
Бо`б
 
Тлумачэньне: 

Як і іншыя стручковыя, у многіх народаў эўропы быў асноўным харчам разам са збожжам і таму адыгрываў у міфапаэтычнай сьвядомасьці значную ролю. Магічнае выкарыстаньне бабоў і фасолі зьвязана з  архаічнымі  ўяўленьнямі аб іх як прыстанішчы душ памерлых. У  сувязі з гэтым людзі імкнуліся з дапамогай боба зьвязацца  з «тым»,  замагільным сьветам. Адсюль выкарыстаньне яго ў варожбах, рытуальных бяседах у  час каляндарных сьвятаў.  Характэрная прымета  множнасьці ў бабовых абумовіла выкарыстаньне іх у магіі ўрадлівасьці і адпаведна сэмантыку плоднасьці, што датычыць як рытуалаў заклінаньня ўраджайнасьці нівы і прыплоду жывёлы, так і звычаяў, зьвязаных з працягам роду чалавечага. Боб разам з гарохам рассыпалі па хаце на Каялды, дадавалі яго ў густую кашу, каб гэткімі густымі ўзышлі пасевы. Менавіта бобу сярод стручковых надаецца роля замяшчаць сабой Дрэва Сусьветнае – у казках з бабінкі вырастае вялізная сьцябліна, па якой герой трапляе на неба.

прагляд     Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 12.05.2009