Эх, скручу я дудку!
Такое зайграю,
Што ўсім будзе чутка
Ад краю да краю!..
Франьцішак Багушэвіч
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
 
Бліны`
 
Тлумачэньне: 

Печыва, якое ў  народнай традыцыі ўваходзіла ў шэраг абрадавых комплексаў і зьвязвалася зь ідэяй ахвяраваньня продкам. Таму рытуальнае спажываньне бліноў характэрнае найперш для памінальнага абраду. У час пахаваньня першы гарачы блін прызначаўся самому памерламу, яго несьлі за труной і пакідалі на магіле. На Масленку бліны клалі на акно, каб продкі сілкаваліся парай, а на Зьмітраўскія Дзяды на Магілёўшчыне бліны зьбіраў па хатах пастух, кажучы пад акном, што яго паслалі «дзяды». З блінам у руцэ гаспадар клікаў Мароза на калядную вячэру; пры першым выгане жывёлы бліны несьлі пастуху, які пагражаў:  «Хто не дасць блінца – здохне аўца». Бліну надаецца сэмантыка медыятыўнасьці, і ў якасьці пасярэдніка паміж рознымі сьветамі ён уваходзіць у склад шматлікіх варожбаў пра замужжа: зь ім на галаве ішлі на вуліцу і пыталіся імя першага сустрэчнага мужчыны; з блінам беглі пад акно да суседзяў і чакалі слоў накшталт «сядзь» ці «ідзі»; ішлі зь першым блінам на сьметнік і прыслухоўваліся да брэху сабакі ды інш.


Бліны як мучная страва характарызаваліся і прадукавальнай сымволікай – на куцьцю першы блін несьлі авечкам, каб яны цэлы  год былі здаровыя. Часам дасьледнікі ў круглай форме бліна бачаць увасабленьне сонца і тлумачаць спажываньне бліноў на  Масьленку як сымвалічны акт ушанаваньня «маладога» веснавога  сонца  і далучэньня да яго жыватворнай моцы.


У калядных песьнях знаходзім выразнае проціпастаўленьне бліноў калядных і мікольскіх: першыя – «бліны ладныя» або «бліны-ладачкі», другія – «не такоўскія», што зьвязана з апазыцыяй піліпаўскага посту і яго завяршэньня на першую куцьцю. Істотна адзначыць,  што з часам гэтая апазыцыя набывае свой сэнс адно ў складзе трыяды: бліны калядныя – мікольскія – васільскія (апошнія – «бліны блізкія»).

прагляд     Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 12.05.2009