Даволі зьдзекаў і прымусаў!
Даволі глуму і пакут!
Хачу быць вольным Беларусам‚
Аслабаніць свой родны кут!
Алесь Змагар
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
 
Благаве`шчаньне (Дабраве`шчаньне, Зьвестава`ньне)
 
Тлумачэньне: 

Дата Благавешчаньня вызначана шляхам адыманьня ад дня нараджэньня Ісуса Хрыста 9 месяцаў.  У беларускай традыцыі абраднасьць Благавешчаньня адлюстроўвае былыя культы мядзьведзя і зьмяі. Іх першае веснавое з'яўленьне, а таксама прылёт бусла – адной з іпастасяў абагоўленага продка – судачыняецца  з «родамі» зямлі  (паводле павер'я,  зямля да гэтага часу цяжарная). Веснавыя абрады і песьні сьведчаць пра першыя роды маладых жанчын,  што выпадалі на гэты час. Сэмантычнай дамінантай Благавешчаньня ёсьць ідэя пачатку,  нараджэньня,  што найперш стасуецца зь яго блізкасьцю да Новага Года па былым часалічэньні, што  вызначыла і абрады ачышчальнага і прадукавальнага характару, а таксама матыў прысутнасьці нячыстай сілы.


Асобныя мазаічныя дадзеныя беларускіх вераваньняў укладваюцца ў агульную  карціну, якая ілюструе міф пра барацьбу Грымотніка з адным з татэмных продкаў, дзеля чаго запальваўся агонь. Гэтыя два асноўныя сэмантычныя вузлы Благавешчаньня – культу агню і культу продкаў  – зьвязаныя з рытуаламі дня веснавога раўнадзеньня. Далучэнне Благавешчаньня да неспрыяльных, нешчасьлівых дзён (на Палесьсі на Благавешчаньне забаранялі не толькі што сеяць, але і чапаць  насеньне, падкладваць яйкі пад курыцу і пад.)  магло ўзьнікнуць на падставе паступовай інтэрпрэтацыі архаічнага сэнсу адпаведных абрадаў хрысьціянскай культурай, а затым  ператлумачэньнем яе догматаў народнай сьвядомасьцю, якая поўніцца ў беларусаў язычніцкім сэнсам.

прагляд     Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 12.05.2009