Даволі зьдзекаў і прымусаў!
Даволі глуму і пакут!
Хачу быць вольным Беларусам‚
Аслабаніць свой родны кут!
Алесь Змагар
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
 
Бе`лы
 
Тлумачэньне: 

У традыцыйнай культуры беларусаў адзін з найбольш пашыраных колераў. Нароўні з чырвоным і чорным ён складае асноўны спэктар каляровай сымволікі ў міфапаэтычнай мадэлі сьвету.


Белы колер надзвычай шырока ўжываўся ў народных строях, у вырабах ткацтва, у аздабленьні ці ўпрыгожаньні чырвонага  кута і зоны адпачынку ў космасе сялянскай хаты, у рытуальна маркіраваным адзеньні асноўных удзельнікаў абрадавай дзеі, напрыклад нявесты або нябожчыка. Існуе некалькі падыходаў да трактоўкі сымволікі белага колеру ў народнаЙ культуры. Асобныя этнакультуролагі сьцьвярджаюць, што белы колер варта атаясамліваць з чысьцінёй, дзявоцкасьцю, сьвятасцю. У замовах сымвалам Багародзіцы ёсьць белае покрыва, якім яна выратоўвае людзей ад вайны, эпідэмій, мору.  


Разам з тым аналіз шматлікіх рытуальных кантэкстаў паказвае, што белы колер выступае як апазыцыя чырвонага, які сымвалізуе жыцьцёвы пачатак, нараджэньне і статуснае перанараджэньне. У такім разе становіцца зразумелым, што белы колер можна трактаваць як сымвал смутку,  жалобы, гора, сьмерці, трансфармацыі, пераходу ў іншы стан, іншы план існаваньня, сымвал дарогі з аднаго сьвету ў іншы. У міфапаэтычным сэнсе слова – гэта сымвал бязьмежнасці, вечнасьці Сусьвету. У некаторых мясьцінах Магілёўшчыны, напрыклад у Бялыніцкім раёне, захаваўся звычай: людзі, якія ідуць на пахаваньне або на жалобны  стол, павязваюць на левую руку белую хустачку.

прагляд     Адзнакi: 10.0 /1 Водгукі(0)
Дадаў PL 12.05.2009