Магутны Божа! Ўладар сусьветаў,
Вялізных сонцаў і сэрц малых,
Над Беларусяй ціхай і ветлай
Рассып праменьне Свае хвалы...
Натальля Арсеньнева
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
 
Барку`н (бурку`н)
 
Тлумачэньне: 

(рус.  донник, лет. barkunas) - расьліна, што ўваходзіла ў шэраг купальскіх зёлак. Лічылася моцным абярэгам асабліва ў спалучэньні з тояй. Імі можна было пазбавіцца ад заляцаньняў нячыстай сілы. На Палесьсі існуе паданьне пра тое, як неяк чорт падкаснуўся да дзяўчыны, якая пасьвіла статак, і стаў «гуляць» зь ёй. Ад гэтага дзяўчына пачала сохнуць і ўжо была блізка да сьмерці. Тады бацькі, даведаўшыся прычыну хваробы, уплялі ёй у касу сьвячоныя баркуны і тою. Нячысьцік, больш не маючы доступу да дзяўчыны, толькі раззлавана прамовіў: «Коб не буркун да тоя, то була б дзеўка моя!» і зьнік назаўсёды.


Пасьвенчаныя баркуны і тою вешалі ў адрынах. Пасьвенчаным баркуном абкурваліся, калі налятае «паганы віхор». Яго вешалі на шыю карове, калі ёй нешта рупіць, што  яна аж мокрая становіцца. Баркуном сьцяблі па нагах, каб яны не балелі.

прагляд     Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 12.05.2009