Зьмяніць кірунак, здрадзіць Краю
Суровы лёс ня змусіць нас,
Мы будзем роднай Беларусі
Сынамі вернымі ўвесь час.
Янка Золак
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
 
Барана`
 
Тлумачэньне: 

Зьвязана зь земляробчай абраднасьцю і пераважна з мужчынскай сфэрай гаспадарчай дзейнасьці. У вонкавай форме бараны увагу прыцягваюць вострыя зубы, што вызначае  яе фалічную сэмантыку, якая дамінуе ў рытуальна-магічных дзеяньнях шлюбна-эратычнага кшталту, непасрэдна ці ўскосна арыентаваных на забеспячэньне  высокіх прадукавальных здольнасьцяў зямлі і жанчыны. Палескія дзяўчаты,  каб прысьпешыць прыезд сватоў, цягалі  па завулках старую барану, а затым кідалі яе, разламаўшы, па ўсіх дарогах, што вялі ў вёску. Барану  з хаты нявесты цягалі каля хаты іншых дзяўчат, а затым несьлі яе да жаніха.


Менавіта вострыя зубы вызначылі і апатрапеічныя якасьці бараны, калі яна выступала як абярэг: барану ставілі ў варотах, каб прабілася чараўніца, зуб забівалі ў сьцяну ад блашчыц. Апатрапеічная моц бараны засноўваецца і на магічнай сіле вузлоў, а таксама на яе крыжападобнай аснове.


Як атрыбут дэманалагічных пэрсанажаў барана была і своеасаблівай «пасткай» для іх – у баране магла ўшчаміцца русалка.  3 дапамогай бараны чараўніцы адбіралі ў кароў малако. Разам з тым менавіта гэты прадмет дапамагаў выявіць нячысьцікаў – праз яе станавіліся бачнымі чараўніцы, дамавікі ды інш.

прагляд     Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 12.05.2009