Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!
Што маё сэрца да вас парывае?
Чым так прыкованы я...
Якуб Колас
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
 
Бара`н
 
Тлумачэньне: 

Культ барана характэрны для многіх народаў. На тэрыторыі Усходняй Эўропы пахаваньне чарапоў баранаў (казлоў) у курганох (Гнёздава, Чарнігаў)  зьвязваецца са скандынаўскім звычаем. На тэрыторыі Беларусі чарапы бараноў (казлоў) выяўлены побач з касьцяком чалавека ў курганных пахаваньнях блізу вёскі Шо, Залеські, Чарневічы (Глыбоцкі раён Віцебскай вобласьці).


Існуюць шматлікія павер'і аб белых баранчыках (козліках), якіх бачаць апоўначы на курганах. Вядомы культавыя камяні,  зьвязаныя з баранам: блізу  вёскі Гудзеняты (урочышча Баранішкі) Іўеўскага, у гарадскім пасёлку Мір Карэліцкага раёнаў. Пра Барашкаў камень блізу вёскі Гудзеняты ёсьць паданьне, згодна зь якім у час швэдска-рускай вайны салдаты на камені смажылі барана. Пасьля прыняцьця ежы шмат швэдскіх салдатаў асьлеплі, яны блукалі вакол каменя і гінулі ў багне.


Вядомы абрады ахвярапрыношаньня баранў. Блізу вёскі Рэчкі Шаркаўшчынскага раёна ў сярэдзіне XIX ст. у ноч на Дзяды зьбіраліся старыя сяляне, прыводзілі казла або барана, распальвалі на цьвінтары агонь, рэзалі жывёліну, варылі і ў капліцы з абрадавымі песьнямі рабілі памінальную вячэру. Сьвята з вогнішчамі ў гонар барана адзначалася на гары каля вёскі Варганы Докшыцкага раёна (гл. Гара Варганская).  Дасьледнікі зьвязваюць культ барана з культам урадлівасьці.

прагляд     Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 12.05.2009