Беларусь, Беларусь... гэтых слоў
Пойме музыку, хто ўсёй душой
І магутны, тужлівы іх зоў
Зловіць думкай сваёй жывой...
Уладзімер Жылка
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
 
Барада` [2]
 
Тлумачэньне: 

Апошнія каласы, пакінутыя на полі з асноўнай функцыяй забесьпячэньня ўраджаю наступнага года.  «Барада» ў народнай сьвядомасьці павінна была захаваць урадлівую сілу зямлі ці,  у варыянтах прынясеньня «барады» дадому, – перадаць яе ўсёй гаспадарцы. «Барада» у  традыцыйнай культуры беларусаў выступае як сродак імітатыўнай магіі, накіраванай на забесьпячэньне пасеваў вільгацьцю (для чаго над ёй мылі рукі) і прафілактычнай магіі для засьцярогі ад грому і навальніцы (хавалі яе за абразы), як носьбіт эратычнага сэнсу і апатрапеічнай сілы, як сродак мантычнай магіі і жыцьцядайнага пачатку («барадой» абкурвалі дзіця ад пярэпалаху і адвар зь яе давалі піць хворай карове).


Апошнія каласы як асяродак прасторы рытуальнага дзеяньня вызначаюцца сваёй маргінальнасьцю і выступаюць яе прытулак духа поля/збожжа, як мейсца для ахвярапрынашэньняў і рытуальнай ежы, як прастора прадукавальнай і прафілактычнай магіі ў рытуалах качаньня/куляньня.


Апошнія нязжатыя каласы на Беларусі таксама насілі назвы «спарыня», «раёк», «рай», «каза», «перапёлка», «дзед/дзедава барада», «дзеду на бараду», «дзяды», «Богава барада», «кукла».


Шэраг найменьняў, дзе алошнія каласы  выступаюць у якасьці атрыбута асобы «Богу на бараду», «Ільлі на бараду», «дзедава барада», «Міколіна бародка» і да т. п., мае, відаць, прататыпам даволі рэдкую «Велесу/Волату на бародку». Гл. таксама Валасы.

прагляд     Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 12.05.2009