Старадаўняя гаспадарчая пабудова зрубнай канструкцыi для захоўвання бульбы, гapoднiны, caдaвiны, малака i iнш. харчовых прыпасаў. Лакальная назва сцёпка. У В. трымалi невялiкiя гаспадарчыя прылады. Сцены iмшаныя, без вокан або з маленькай, у aдно два бервяны адтулiнай, якая закрывалася засаўкаЙ. Ставiлi В. асобна цi ў агульным комплексе гаспадарчых пабудоў. У вялiкiя маразы абагравалася печкай - каменкай цi жарам. Найбольшае пашырэнне на Беларусi мела ў тых раёнах, дзе ўзровень грунтавых вод не даваў магчымасцi будаваць склеп (Вiцебшчына, Палессе i iнш.). Пры неабходнасцi В. пераабсталёўвалася ў жылое памяшканне.