(вiдаць, ад стараслав. вapгi -вусны), народны самагучны язычковы музычны iHcтpумeнт. Лакальныя назвы варганiца, вурган. Падковападобны жалезны В. мае паралельна падоўжаныя канцы, памiж iмi праходзiць прымацаваны пасярэдзiне галоўкi язычок (тонкая стальная пласцiнка з загнутым канцом). У час iгpы В. зацiскалi зубамi або прыцiскалi да ix. Рот выконваў ролю натуральнага рухомага рэзанатара. Язычок зашчыпвалi ўказальным пальцам правай pукi. У выніку бесперапыннай вiбрацыi язычка ўзнiкаў бурдон (гук нязменнай вышынi, якi цягнецца бесперапынна). Невялiкi дыяпазон В. абмяжоўваў рэпертуар музыкантаў простымі пeceннымi i танцавальнымi мелодыямi. Найбольш раннiя звесткi пра В. на тэр. Беларусi адносяцца да 12 ст. (археалагiчная знаходка ў Друцку), верагодна, быў найбольш пашыраны на ПнУ. У муз. практыцы беларусаў яшчэ ў 19 ст. В. выкарыстоўваўся як сольны i ансамблевы iнcтpумeнт. У наш час не сустракаецца.