Не бядуй, што сьнег халодны
Скрые землю ад вачэй:
Не загіне край твой родны
У тэй цемені начэй!
Якуб Колас
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
 
Баламу`цень
 
Тлумачэньне: 

Вадзяны чалавек. Ва ўяўленьнях маляваўся надзвычай непрыгожым: галава яго нагадвала збан, твар такі азызлы, што амаль не відаць вачэй, гусіная скура, кароценькія, тоненькія і  крывенькія ножкі, вялізны жывот. Баламуцень – халасцяк, пры гэтым вельмі любіць жанчын. Калі прыходзіць пара каханьня, ён набліжаецца да тых мейсцаў, дзе жанчыны купаюцца ці палошчуць бялізну. Баламуцень жартуе зь імі, скідвае з кладак, муціць ваду і выглядвае сярод іх сабе жанчыну. Бялізну менавіта той, якую ён упадабаў, Баламуцень заганяе да другога берага і, падчапіўшы яе за карчы, чакае. Пры набліжэньні жанчыны ён паўстае перад ёю ва ўсім сваім харастве і напускае на абраньніцу чары, і тая паслухмяна ідзе за ім. Баламуцень ніколі не бярэ жанч;ын назаўсёды, ён адпускае іх дадому, і яны набываюць здольнасьць не тануць нават тады, калі б гэтага захацелі. Пэрсанаж згадваецца ў Вілейскім раёне.

прагляд     Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 12.05.2009