Ох, каб мне той смык,
Каб на сэрцах граў, –
З радасьцяй бы зьнік,
Абы голас даў!..
Франьцішак Багушэвіч
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
 
Бадзю`ля
 
Тлумачэньне: 

Дух, які змушае чалавека валацужнічаць, гоніць з наседжанага мейсца. Бадзюля туляецца каля дарог. Бліжэй да зімы ўвязваецца сьледам за чалавекам, у хаце якога і пасяляецца. З гэтага часу там назіраюцца ўсялякія прыкрасьці: чалавек пачынае піць, пускаючы на вецер свой набытак. Бадзюля чакае, калі той усё растрасе і пойдзе па сьвеце. Каб прагнаць Бадзюлю, трэба чыста вымесьці і вымыць у хаце, і бруд выліць наводлег на заход сонца. Тады, кажуць, можна ўбачыць, як Бадзюля уцякае, зь перапуду забываючы схаваць сваё аблічча. Мае выгляд немаладой жанчыны зь вялікімі па брух грудзьмі. На ёй няма ніякага адзеньня, толькі брудная падраная посьцілка, якая амаль не прыкрывае парэпанага струплівага цела. Твар у яе непрыгожы: пукатыя вочы, кароткі шырокі нос, тоўстыя адвіслыя вусны, валасы, зьбітыя ў каўтун. Пэрсанаж згадваецца ў Мядзельскім раёне.

прагляд     Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 12.05.2009