... Пасьля ванны пахнеш добрым мылам,
пасьля працы – пломбамі і ёдам,
пахнеш кухняй, хлебам, хатнім мылам,
пахнеш рыбай, жнівеньскім гародам,
пасьля мужа пахнеш дзьмухаўцамі,
пасьля фэсту ў Будславе – касьцёлам,
пахнеш кменам, аерам, квасцамі,
велікодкай булкаю і толам,
пахнеш васемнаццацьцю гадамі,
пахнеш так, як пахну я, калі
пакрываю прасьціну сьлядамі
нібы разараны пласт ральлі.