БУСЕЛ

На падворку — вечар шэры.  

Нехта стукае ў дзверы.  

Баба Броня паглядзела:  

Бачыць — бусел чорна-белы  

Плача,

Дзюбу звесіў з гора —  

Ўсe сябры яго за морам,  

Небараку ж не ўзялі —  

Не пусцілі мазалі.  

Стогне бедны: —Кля-кля-кля!

Прападу я без жылля.  

Адчыніла Броня дзверы,  

Накарміла, абагрэла  

Ды дала на ногі боты  

I з сабою — бутэрброды.  

I сказала: — ты ж глядзі,  

Зімаваць да нас прыйдзі,

Будзе і табе, браток,

Ў хаце цёпленькі куток.


  Л. Геніюш