БАЛЮЧА

Я піла пігулкі,

Я ірвала сьвежыя краскі.

Я ламала рукі,

І сьпявала сумныя песьні.

Я чытала кнігі пра нашыя цені,

Прыбівала крылы,

Што зьбіраліся ў вырай...


Балюча адарваць душу ад крыві,

Балюча не дакрануцца да рукі

Балюча сказаць табе стой

Балюча, ня хочаш і ня мусіш быць са мной…


Я лічыла зоры

Ў шырокай прасторы.

Хацела сказаць,

Што дару табе адну,

Сваю — самую яркую,

Але… На чорных дарогах

Знойдзецца месца і мне…


Балюча адарваць руку ад рукі,

Балюча завязаць вочы і сказаць «Ідзі»,

Балюча, бо ніхто ня зможа дапамагчы.

Толькі ветру, толькі сонца, толькі песьня

У жыцьці.


  Т. Беланогая