Камяком у горле захрасла жаданьне быць
тлумныя гарады, індустрыяльныя краявіды
і ў мясцовых анёлаў німбы
нібы змаляваныя з глянцавых вокладак
а я чытаю па складах твой погляд
я праводжу цягнік, падобны да тлустага вусеня
табе застаецца вусьціш
мне застаецца сьмяшынка,
схаваная ў выгіне тваіх вуснаў