* * *

Адгадваць

адмысловыя крыжаванкі дарог

бачыць чыгуначныя станцыі

і аўтобусныя прыпынкі

зацярушаныя пылам памяці

адчуваць

пах надыходзячай навальніцы

зазіраць у вочы вандроўніка

стомленага

спасьціжэньнем

адлегласьцяў

чуць

як цёплыя струмені дажджу

сьцякаюць па вопратцы часу


ісьці басанож па мокрай, казытнай траве

стаць трымценьнем маладога лісьця


2006  В. Трэнас