* * *

Зялёнай смугою ахутаны голаў старэнькай чаромхі,

У першай лістоце заблытаўся голас, ціхмяны і крохкі,

I цёплы спагадлівы ветрык зь дзіравага меха

Згубіла п’янкая вясна. Каб вярнуцца, ты зьехаў.


2006  В. Трэнас