* * *

Колькі можна было вынаходзіць квадратныя колы

і прымаць вечна дзьверы – за вокны, а вокны – за дзьверы,

як маглі не засвоіць мы з курсу сярэдняе школы,

што няма ні любові, ні нас, ні надзеі, ні веры.

а цяпер мы на беразе мора, і пахне вясною,

і ахутана неба, нібы прасьціной, цішынёю.


2006  В. Трэнас