(ВУСЬЦІШ)

Глядзі як кветкі цягнуць рукі да мяне

як прытуляюцца чырвоныя пялёсткі

да ценю сонечнай паэткі на сьцяне

каб выкшталцона наракаць на ўласны лёс

я абкалола неба вуснамі ўва сьне

даволі ў пальцах гаваркіх утойваць вусьціш

у жніўня сэрца разарве і пойдзе сьнег

ён упадзе са мною ў чэзлую траву


2003  В. Трэнас