Памнажаюцца думкі, выходзяць крывёю з носа,
анемія душы, я ня ў стане такое зносіць,
як з далоньню маёй цалаваліся белыя ружы,
уцякаў з галавы новы вершык, нэрвовы і скрушны.
быццам сьлёзы з маіх вачэй для цябе атрута,
гэй, хадзем тусавацца ў пекле, там будзе крута,
сьвет навучыць цябе жыцьцё маляваць з натуры,
ты пакінеш зубамі сьлед на празрыстай скуры.