Тут сьпёку мы хвалім
тут хвалі –
у рытме гэкзамэтра б’юцца аб бераг
бяссонная ноч праліваецца з рук малаком
там ты ратаваўся віном – а я ратавалася верай
захраслай у горле дакучлівым камяком
няма тут
ні правых, ні левых
ізноў ты – паветра, якім мне прызначана дыхаць
ізноў вецер смагу сваю наталяе залевай
ты не пакідай на маім падваконьні сьлядоў, хоць
табе і дазволена ўсё, з вачыма вільготнымі леў