ВЯСНА

Раму з трэскам выняла з акенца  

І да сіні праціраеш шкло,  

Шэрай пыльнай ваты вераценца  

Ветрыкам у кветнік аднясло.  


Кожны, хто праходзіць, азірнецца,  

Хоць сьпяшаў кудысь, як на пажар,  

І ў адказ вясною усьміхнецца  

Мілы-мілы сінявокі твар.  


Добра ёй сьпяваць пад небам сінім,  

Добра раму у руках трымаць.  

Ў сонечным сьвятле стаіць дзяўчына,  

Радасная, як вясна сама.


1957  У. Караткевіч