НА ВЯЛЕСАВЫМ ЖЭГЛІШЧЫ

Вялес, нібы глушэц, сьпявае гімн  

Сваем ўладаньням і сваем падданым,  

Трубіць у рог, рагоча апантана,  

На пір зьбірае ўсіх, на жэглішча сваё.  


Сярод аблокаў адгукаецца Ярыла,  

Ляціць на кліч, як ластаўка дамоў,  

Хутчэй на сьвята – дзе каханьне і віно,  

Две веснавая ўладарыць сіла.  


Вялес, ня маючы старых ілюзій,  

Мне даспадобы твой бясхітрасны хаўрус,  

Ды толькі ведаю – не адгукнуўся Зюзя,  

І больш таго – зьлякаецца Пярун.


  А. Аркуш