КАТРЫНКА

Пяць мэлёдый катрынка сьпявае,  

Толькі ведай – круці рукавятку.  

Люд у скрыню да старца кідае  

Неўміручага жыта зярняткі.  

         Грай катрынка,  

         Сьпявай безупынку.  

Лес прачнуўся, дзе зараз палі –  

Гонкіх дрэў загулі вершаліны.  

Перасьпелі на сонцы маліны,  

А ў цямрэчы яшчэ не цьвілі.  

         Грай катрынка,  

         Сьпявай безупынку.  

Як дакладна чаргуюцца гукі –  

Мэталёвая нудзіцца скрынка,  

Спрацаваныя, ссохлыя рукі  

Круцяць жыцьці ў тужлівай катрынцы.  

         Грай катрынка,  

         Сьпявай безупынку.  

Гук мэлёдый, як позірк забыты,  

Як вада зь ледзяшамі ў палонцы.  

Люд кідае апошняе жыта,  

А у скрыне ўсё роўна на донцы...  

         Грай катрынка...


  А. Аркуш