ІНДУСТРЫЯЛЬНА-ХІМІЧНЫ ДЖАЗ

         Найбольш сур’ёзная абстаноўка склала-

         ся ў г. Наваполацку, дзе валавы выкід

         шкодных рэчываў самы высокі сярод га-

         радоў рэспублікі...

З дакладу на рэспубліканскім сходзе

гаспадарчага актыву ў верасьні 1987 г.


Зноў людзкія адбіткі заганныя,                 

Як музыкі, ў нябёсах лятаюць –  

Працінаюць пякельную ноч.  

Нараджаюць мэлёдыі танныя:  

Дзьмуць у комінаў доўгія пальцы,  

Дзьмуць да чырвані пацерак-воч.  


Іх музычны імпэт без падману –  

Не жартуюць браты-блюзьняры.  

Уздымаюцца клубы туману,  

Тлум цярушыцца на ліхтары.  


Што паперныя столі і дахі!  

Тлум укрые таксама і нас.  

Тлумны час, як заўсёды, ня ў час.  

І мацнеюць мелёдыі жаху,  

І цярушацца пёрамі птахаў –  

Вар'яцее атрутны джаз.


  А. Аркуш