* * *

Вэнэра пацеркай мігціць,  

У аскетычны космас запрашае.  

Камэты срэбнаколерная ніць  

Тчэ немаўлятам стужкавыя шалі.  


У цемры нараджаецца жыцьцё.  

Сусьвет – нібыта казачна-умоўны,  

Чаканьне, як паўночнае ліцьцё  

Расплаўленага месяца у чоўны.


  А. Аркуш