АТРУТА

Нечы сум пазiрае тваiмi вачыма

кожны дзень я праходжу няшчасьцяў мiма

i за вейкi чапляюцца нечыя сьлёзы

дзiўна! срэбныя дрэвы глядзяць несур'ёзна

гэты дзень з шакаладным салодкiм смакам

я скармлю бадзяжным калматым сабакам

на маёй маленькай далонi знову

застанецца атрутных некалькi словаў


  В. Трэнас