КАНСТАТАЦЫЯ МАЁЙ АДСУТНАСЬЦІ

Чэзлыя кветкi словаў тваiх

трупянеюць на стракатых шпалерах

шляхам сваёй непаўторнасьцi псiх

сьцьвярджае мудрагелiстасьць веры

у сваёй адзiноце я стануся першай

калi ў вочы твае заглыбiцца жаль

калi кнiгу сваiх акрываўленых вершаў

я цьвiкамi прыб'ю да крыжа


  В. Трэнас