IМЯ

Трызьнiла слова Паэтам, як зямля, пэўна,  

трызьнiць травою,

пабачыўшы гэта, зраблюся сабакам i надрыўна

завыю вясною.  

сыходзiлi чорныя думкi, прыходзiлi белыя песьнi,

я любiмае Слова пасаджу на каленi, буду доўга  

лашчыць i песьцiць.

падарую Яму сваю кнiгу, i ня зьбегла каб – зьем  

Яго крылы,

усё роўна пачварнае сонца немаўлятка маё прапалiла,

i замест брыдкай дзiркi трэба новае скласьцi Iмя.


  В. Трэнас