ВОЛЬНАСЬЦЬ

Я нашу ў сабе сонечны горад на беразе мора

на запясьці – чарнюткую стужку з пахам цюльпанаў

зазіраючы ў кожныя вочы на ціхіх завулках

за валосьсем хаваю свой погляд, засьмяглы ад болю

і трымціць апранаха пад ветрам, як белае крыльле

толькі ўсьмешка мая нібы некаму нешта павінна


2005  В. Трэнас