* * *

Больш я не сустракаю цягнікі.  

Нікім не спыненыя матылькі  

Пранізьлівых, пяшчотных, палкіх слоў  

Зьляцелі на душы тваёй сьвятло –  

Ад вершаў засталося толькі тло.  


Больш рана ў клетцы цела не адна –  

Расьце майго чаканьня птушаня,  

Як выпрастаецца ў чужым цяпле,  

Ўва мне пакіне сноў глыбокі сьлед –  

Крылом разрэжа вострым, як штылет.


2008  В. Трэнас