Кола агляду горад Менск, Менская вобласць
атракцыён
 
Пра яе: 

Культавы сімвал беларускіх атракцыёнаў. Працуе гэтае кола з 1977 года ў парку Чалюскінца. Колькі яна падарыла радасці дзеткам і жыхарам Менска і не толькі. Тыя, хто на ёй катаўся ў свой час, пазіраючы горад зверху і аблізваючы пры гэтым марожанае, а хтосьці ад страху вышыні прыціскаўся да сядушкі кабінкі, ніколі яе не забудзецца.

Вядома, сённяшні выгляд яе жадае лепшага. Цалкам магчыма, што яе хутка зачыняць. Іржавы рыпучы цяперашні механізм мала каго прыцягвае. Усё бягуць на высокае і цывільнае кола ў парку Горкага, але, тым не менш, у ім яшчэ застаўся і жыве дух мінулага.