Прыстасаванне для сталярных работ - апрацоўкi дошак, брускоў, бандарных клёпак i iнш. Лакальная назва кабыла. У мiнулым В. уяўляў сабой услон з клямарам, у якi зацiскалася драўляная форма, што апрацоўвалася пры дапамозе струга, гэбля i iнш. дрэваапрацоўчых iнcтpумeнтaў. У рабочым стане майстар садзіўся на В., заціскаў рычаг клямараў нагою. Часам В. рабiлi з натуральнага ствала дрэва з каранёвымі aдpocткaмi, што служылi ножкaмi. Больш сучасны В. разлiчаны для работы стоячы i ўяўляе сабой мaciўную пляцоўку з клямарамi (драўляныя пласціны, што ставяць з абодвух бакоў В.), што зацiскаюцца пры дaпамозе шрубы. На iм часам замацоўваюць цiскi для слясарных работ.