|
Леанід Дранько-Майсюк
Годы жыцця: 10.10.1957 г
Месца нараджэння: у горадзе Давыд-Гарадку Столінскага раёна Берасцейскай вобласці
Біаграфія:
Дранько-Майсюк Леанід, нарадзіўся 10.10.1957 г. у горадзе Давыд-Гарадку Столінскага раёна Берасцейскай вобласці ў рабочай сям'і. Пасля заканчэння Давыд-Гарадоцкай сярэдняй школы №– 2 (1974) працаваў на мясцовым заводзе слясарна-мантажных інструментаў. У 1975 г. паступіў на завочнае аддзяленне паэзіі Літаратурнага інстытута ў Маскве. У 1976-1978 гг. служыў у Савецкай Арміі. Пасля дэмабілізацыі перавёўся на стацыянарнае аддзяленне Літінстытута, які скончыў у 1982 г. З 1982 г. па 2003 г. рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура». Першыя вершы надрукаваў у столінскай раённай газеце «Навіны Палесся» ў 1972 г., у рэспубліканскім друку выступіў у 1975 г. (газета «Чырвоная змена»). Аўтар зборнікаў вершаў «Вандроўнік» (1983), «Над пляцам» (1986), «Тут» (вершы, паэмы, эсэ, 1990), "Акропаль" і др. Жыве ў Менску. "Свабодны" паэт. |