Алёна Беланожка
Пісьменьніца, рэжысёр сьвятаў.
 
Годы жыцця: нар. у 1985
Месца нараджэння: Магілёў
Біаграфія: 

Алёна Беланожка нарадзілася ў 1985 годзе ў Магілёве. Скончыла Магілёўскае дзяржаўнае вучылішча культуры імя Н. Крупскай (2004), студэнтка 5-га курса (2009) Беларускага дзяржаўнага унівэрсытэта культуры і мастацтваў.  

Працавала рэжысёрам Узорнай эстраднай студыі «Вясёлыя ноткі», рэдактарам і мэтадыстам па культурна-дасугавай дзейнасьці Магілёўскага гарадскога цэнтра культуры і вольнага часу.

Піша на беларускай і рускай мовах. Друкавалася ў газэтах «Магілёўскія ведамасці», «Веснік Магілёва», часопісе «Маладосць» і інш. Аўтар паэтычнага зборніка «В шаге от неба» (2007).

Вядзе блог: http://a-belanozhka.livejournal.com/