|
Алесь Аркуш
Беларускі паэт, эсэіст, выдавец.
Годы жыцця: нар. у 1960
Месца нараджэння: Жодзіна
Біаграфія:
Алесь Аркуш нарадзіўся 28 траўня 1960 г. у Жодзіна. Скончыў Жодзінскі Політэхнічны Тэхнікум і Беларускі Дзяржаўны Інстытут народнай гаспадаркі. Літаратурны псэўданім — Алесь Аркуш, узяў у 1984. З 1987 году жыве ў Полацку. Уваходзіў у літаратурнае таварыства "Тутэйшыя". З 1989 выдаваў літаратурны альманах "Ксэракс Беларускі". У 1993 стварыў Таварыства Вольных Літаратараў і выдавецкую суполку «Полацкае ляда». Выдавец і галоўны рэдактар літаратурнага альманаху "Калосьсе". Старшыня арганізацыйнага камітэту літаратурнай прэміі "Гліняны Вялес". Жанаты, мае двух сыноў. Піша вершы, прозу, эсэістыку, крытычныя артыкулы. Аўтар каля дзесяці зборнікаў паэзіі і трох зборнікаў эсэістыкі "Выпрабаваньне развоем" (2000), "Аскепкі вялікага малюнку" (2007), "Брызгалаўка" (разам з Барысам Козікам, 2009). Аўтар тэксту гімна горада Полацка і песень шэрагу рок-гуртоў: "Мясцовы час", "RIMA". Адзін з аўтараў штотыднёвіка "Наша Ніва", часопісаў "Arche" і "Дзеяслоў". Вядзе блог http://alesarkush.livejournal.com © сайт "Родныя вобразы". |