Сяргей Фёдаравіч Давідовіч
Беларускі мастак.
 
Годы жыцця: 21.3.1959
Месца нараджэння: Крычаў
Біаграфія: 

Нарадзіўся ў горадзе Крычаў Магілёўскай вобласці. Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут 1987. Вучыўся ў В.Грамыкі. Удзельнік мастацкіх выставак з 1983. Працуе ў станковым жывапісе. Аснаўныя творы: палотны "Час халоднага месяца", "Зацьменьне", "Благаславенная вечнасць", "Анёл-ахоўнік", "Анёл гуляючы", "Ноч", "Надзея", "Калядная зорка"; трыпціх "Ціхае святло", дыптых "Ранішняя раса".

Творы знаходзяцца ў фондах БСМ, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, Музеі епіскапства ў г. Катавіцы (Польшча), мэрыі г.Селістат (Францыя), Чл. БСМ з 1992. Жыве ў Мінску.


© "Родныя вобразы", 2009.