|
Андрэй Смаляк
Беларускі мастак.
Годы жыцця: нар. у 1954
Месца нараджэння: Менск
Біаграфія:
Андрэй Смаляк нарадзіўся ў 1954 годзе ў Менску. Вучыўся ў школе ім. І. Ахрэмчыка. Скончыў Беларускую Акадэмію Мастацтваў у 1980 годзе. Член Саюза Мастакоў Беларусі. Ганаровы Акадэмік Эўрапейскай Акадэміі Мастацтваў. У 1999 годзе ўзнагароджаны Эўрапарламэнтам срэбным мэдалём за ўклад у разьвіцьцё эўрапейскага мастацтва. Лаўрэат міжнароднага Шагалаўскага плэнэра ў Віцебску. У 1998 годзе - выстава ў Эўрапарламэнце. У 2000 годзе - выстава ў Нацыянальным Каралеўскім Музэі Бэльгіі. У 2001-2002 гадох - удзельнік Сусьветных выстаў у Хэльсінкі і Вільні. 16 траўня 2009 г. - у рамках міжнароднага праэкту «Ноч Музэяў» прайшла выстава «Невядомы Смаляк» у Нацыянальным Музэі Гісторыі і Культуры Беларусі. Экспанавалася 80 прац А. Смалска якія ніколі раней не выстаўляліся, а шматлікія зь іх былі забароненыя часам. Сёньня працы Андрэя Смаляка знаходзяцца ў шматлікіх дзяржаўных і прыватных калекцыях Беларусі, а таксама Францыі, Італіі, ЗША, Бэльгіі, Расеі, Галяндыі. |