|
Мікалай Цудзік
Беларускі мастак.
Годы жыцця: нар. у 1975
Месца нараджэння: Уладзівасток (Расея)
Біаграфія:
Мікалай Цудзік нарадзіўся ў 1975 годзе ва Ўладзівастоку (Расея) ў сям’і мастака Мікалая Цудзіка-старэйшага. У 1978 г. пераехаў з бацькамі ў БССР. Зараз жыве ў вёсцы Лясковка Менскага раёна. У 1990 г. скончыл СШ № 2 г.п. Бараўляны. У 1991 - 1995г. вучыўся ў Менскім Дзяржаўным Мастацкім Вучылішчы імя А. Глебава (спэцыяльнасьць «Жывапіс»). З 1997 г. Мікалай Цудзік супрацоўнічае з мастацкімі галерэямі і салонамі сталіцы (галерэя Саюза мастакоў РБ, Цэнтральная галерэя, «Верхні горад», «На ростанях», «Медэя», «Фенікс», «Канцэпцыя»). У 1999 г. удзельнічаў у Рэспубліканскай выставе «Аўтапартрэт, партрэт», у выставе, прысьвечанай пяцідзесяцігоддзю бацькі М. Цудзіка. У 2006 г. прайшлі пэрсанальныя выставы жывапісу мастака: «Пачуцьцё Рэальнасьці», «Бацька і сын Цудзікі», «Рух да Рэальнасьці». Значная частка прац знаходзіцца ў прыватных калекцыях у Беларусі і за мяжой (ЗША, Францыя, Таіланд, Нідэрланды, Польша). Ася Паплаўская, |